Унітарнае прадпрыемства «Светатэхніка» ГА «БелТІЗ»
(вядучы вытворца сядзенняў пластмасавых стадыённых, трыбун у Рэспубліцы Беларусь)
Спецыялізуецца на вытворчасці:
- святлотэхнічнай прадукцыі (свяцільнікі святлодыёдныя і люмінісцэнтныя для вытворчых і грамадскіх памяшканняў у т. л. пылавільготнаахоўныя, свяцільнікі вулічныя і паркавыя святлодыёдныя);
- нізкавольтных камплектных прылад (шчыты павярховыя, прылады павярховыя размеркавальныя модульныя секцыйныя (УЭРМС), скрыні сілавыя, шчыткі ўнутрыкватэрныя);
- садова-агароднага інвентара (апырсквальнікі пнеўматычныя з ручным прывадам (аб'ёмам 1,5 л, 10л, і 12л), сістэма кропельнага паліву, кустотрымальнікі, цяпліцы са спанбондом і без, набор дэталяў для цяпліцы, шкляначкі для расады са здымным донцам, шлангі, брандспойты, камплекты палівальныя і інш.);
- сядзенняў пластмасавых (прызначаныя для ўстаноўкі на стадыёнах ці іншых грамадскіх аб'ектах: сядзенне стадыённае суцэльнае, крэсла складное шматмясцовае (у тым ліку з падлакотнікамі і мяккімі накладкамі), счэпка сядзенняў 1,2,3,4 і 5-ці мясцовая на базе суцэльных сядзенняў, счэпка сядзенняў 1,2,3,4 і 5-ці мясцовая на базе крэсла складнога, металаканструкцыі пад сядзенне суцэльнае і крэсла складное пад ўстаноўку на аб'екце заказчыка (мацаванне да падлогі, да сцяны, да прыступкі трыбун), трыбуны зборна-разборныя, трыбуны тэлескапічныя);
- крэслаў падвышанай камфортнасці (крэсла, абабітыя матэрыялам з падлакотнікамі прызначанае для ўстаноўкі ў VIP-ложах стадыёнаў або канферэнц-залах);
- мэблі для навучальных аўдыторый (манаблок аўдыторны: блок сядзенняў складных і стол, у тым ліку манаблок адно і двух мясцовы, манаблок з рэгуляванем вышыні для малодшых класаў школ і гімназій);
- іншых гаспадарчых вырабаў (санкі дзіцячыя пластмасавыя, скрыні пластмасавыя, пластмасавыя кантэйнеры з накрыўкамі дазатарамі і інш.);
- вырабаў іншага прызначэння (фіксатары арматуры, сцяжкі з лагатыпам заказчыка, празрыстыя скрыні для галасавання, прыпыначныя пункты і інш.).
- Прадастаўляе наступныя паслугі: ліццё і выдзіманне ёмістасцяў з пластмас, экструдаванне, металаапрацоўка, халодная штампоўка, выцяжка ёмістасцяў з ліставай сталі, зварачная вытворчасць, выраб металаканструкцый з профіляў, гальванапакрыццё, расфасоўка, зборка вырабаў любой складанасці.
|