Выплата ўзносаў
Пастановай Пленума Цэнтральнага праўлення ГА "БелТІЗ" № 32 ад 24.12.2020 зацверджаны памеры ўступнага і членскіх узносаў у ГА "БелТІЗ",
з 1 студзеня 2021 года яны складаюць 5 рублёў.
Выплату ўступнага і членскага ўзносу ГА "БелТІЗ" можна выканаць праз сістэму "Разлік" (АРІП) з дапамогай мабільнага банкінгу, інтэрнэт-банкінгу, праз інфакіёскі, банкаматы, плацёжныя тэрміналы, а таксама ў касах банкаў і паштовых аддзяленняў.
Для самастойнага правядзення плацяжу неабходна выбраць:
- пункт "сістэма "Разлік" (АРІП);
- "дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні";
- "іншыя грамадскія аб'яднанні";
- "БелТІЗ";
- са спісу абласных арганізацый выбраць сваю;
- выбраць паслугу (ўступны або членскі ўзнос);
- ўвесці нумар членскага білета;
- праверыць асабістыя дадзеныя і суму (сума плацяжу генеруецца аўтаматычна, пры неабходнасці яе можна падкарэктаваць);
- здзейсніць плацёж.
Пры самастойнай аплаце праз сістэму "Разлік" (АРІП) камісія не спаганяецца.
Калі вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, паведаміце, калі ласка, касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму "Разлік" (АРІП).
Выплата ўзносаў з дапамогай тэхналогіі QR-кода
- Адкрыйце прылажэнне на вашым смартфоне
- Адсканіруйце QR-код патрэбнай Вам паслугі
- Увядзіце нумар членскага білета
- Здзейсніце плацёж.
Брэсцкая вобласць
|
Брэсцкая вобласць
|
Віцебская вобласць
|
Віцебская вобласць
|
Гомельская вобласць
|
Гомельская вобласць
|
Гродзенская вобласць
|
Гродзенская вобласць
|
Мінская вобласць
|
Мінская вобласць
|
Магілеўская вобласць
|
Магілеўская вобласць
|