ЗАЦВЕРДЖАНА
Пленумам
Цэнтральнага праўлення
ГА «БелТІЗ»
26.05.2021 г., пратакол № 6

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні Рэспубліканскага
анлайн-фестывалю беларускай
народнай творчасці ГА«БелТІЗ»
«З рога ўсяго многа»

1. Мэта і задачы анлайн-фестывалю

Рэспубліканскі анлайн-фестываль беларускай народнай творчасці ГА «БелТІЗ» «З рога ўсяго многа» (далей – фестываль) праводзіцца з мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу асобы з інваліднасцю па зроку, фарміравання матывацыі да самаразвіцця.

Правядзенне фестывалю вырашае наступныя задачы:

  • папулярызацыя і дэманстрацыя творчых дасягненняў людзей з інваліднасцю па зроку сучасными iнфармацыйнымi сродкамi.
  • уключэнне людзей з інваліднасцю па зроку ў працэс сацыякультурнай рэабілітацыі;
  • распаўсюджванне сучасных інтерактыўных форм арганізацыі вольнага часу людзей з інваліднасцю па зроку;

2. Агульныя палажэнні

Фестываль праводзіць Цэнтральнае праўленне ГА «БелТІЗ» з 1 чэрвеня па 15 жніўня 2021 года на афіцыйным сайце ГА «БелТІЗ»

Намінацыі фестывалю:

  1. Акадэмічнае выканаўства
  2. Эстраднае выканаўства
  3. Народнае выканаўства
  4. Інструментальная музыка
  5. Фальклор
  6. Вусная народная творчасць
  7. Відэакліп

3. Удзельнікі і паслядоўнасць правядзення фестывалю

У фестывалі прымаюць удзел людзi з інваліднасцю па зроку або творчыя калектывы, у складзе якіх не менш за 60% удзельнікаў з інваліднасцю па зроку (у складзе дуэта не менш за 50 %).

Для ўдзелу ў фестывалі неабходна с 1 чэрвеня да 10 ліпеня выслаць на электронны адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. заяўку, а таксама відэаролік працягласцю да 5 хвілін у адпаведнасці з абранай намінацыяй (у намінацыі фальклор да 10 хвілін).

Нумары прадстаўленыя да ўдзелу ў фестывалі павінны быць выкананы на беларускай мове і адносіцца да жанраў беларускай народнай творчасці: беларускія народныя песні, апрацоўкі беларускіх народных песен, беларускі народны фальклор, вусная народная творчасть, беларуская народная музыка і г.д.

 Рэкамендуемыя налады кадавання для відеа глядзець па спасылцы https://support.google.com/youtube/answer/1722171?hl=ru&ref_topic=9257782.

З 15 ліпеня па 10 жніўня 2021 года на сайце ГА «БелТІЗ» пройдзе інтэрактыўнае галасаванне за лепшыя нумары ў намінацыях.

З 15 ліпеня па 10 жніўня журы фестывалю вызначыць пераможцаў у кожнай з намінацый.

Вынікі фестывалю і імены пераможцаў размяшчаюцца на сайце ГА «БелТІЗ» да 15 жніўня 2021 года.

4. Узнагароджванне пераможцаў

Па выніках фестывалю пераможцы (1-3 месца) атрымліваюць дыпломы i грашовыя прэміі, пераможцы (1 месца) па вынiках інтэрактыўнага галасавання на сайце ГА «БелТІЗ» атрымліваюць грашовыя прэміі/памятныя падарункі.

Склад журы фестывалю, а таксама памер грашовых узнагарод зацвярджаецца распараджэннем старшыні ГА «БелТІЗ».

По вырашэнню журы ўдзельнікам фестывалю могуць быть прысуджаны спецыяльныя прэміі. За журы застаецца права не прысуджаць месцы ў намінацыях с недастаткова высокім выканаўчым узроўнем.

Пад час інтэрактыўнага галасавання на сайце кожны наведвальнік мае магчымасць прагаласаваць адзін раз у кожнай намінацыі. Для таго каб прагаласавать, неабходна аўтарызавацца або зарэгістравацца на сайце.

 

Заяўка
на ўдзел у Рэспубліканскім анлайн-фестывалі беларускай народнай творчасці ГА«БелТІЗ» «З рога ўсяго многа»

_____________________________________________________________________________
(назва калектыва)

Рэгіон___________________________________________________________

Склад калектыва

Прозвішча, імя,
імя па бацьку

Група інваліднасці па зроку

Месца працы/вучобы

Назва твору ці кампазіцыі

Адрас электроннай пошты, нумар тэлефона

         
         
         

         Подпіс адказнага за склад заяўкі