ГІМН ТАВАРЫСТВА ІНВАЛІДАЎ ПА ЗРОКУ

словы  Івана Цітаўца
музыка Эдуарда Зарыцкага

Беларусь-наша маці святая,
Таварыства па зроку-наш дом.
Працай, спортам мы іх услаўляем
І пра іх свае песні пяём.

Прыпеў:
Таварыства па зроку ты наша.
Мы заўсёды, заўсёды с табой.
Разам многа сумеем,
І падняцца ўмеем
Мы да справы любой.

Век герояў сваіх не забудзем,
Не сагнуць нас ніякай бядзе
Самастойныя здатныя людзі
Спадзяёмся заўжды на сябе.

Прыпеў:

Мы душэўную радасць спазнаем,
Калі сябру падставім плячо,
Век працуем, ствараем, кахаем,
Шчыра любім на свеце жыцце.

Прыпеў:

PLAY
PAUSE
STOP