Рэспубліканскі музычны фестываль ГА “БелТІЗ” “Азярцо” прайшоў 26 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і быта.
Для ўдзелу ў фестывалі з усіх куточкаў Беларусі прыехалі выканаўцы народнай песні, самадзейныя музыкі, творчыя калектывы і майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
З самага ранку над музеем паплылі заліхвацкія гукі народных песен. Кожная вобласць прадставіла сваю творчую праграму з песнямі і танцамі. Вядучыя старанна прадстаўлялі кожны свой рэгіен, навыперадкі дэманстравалі сваіх лепшых выканаўцаў.
Здзівілі сваімі талентамі і майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На выставе былі прадстаўлены працы выкананыя ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў: амігурумі-цацкі вязаныя з нітак, вышыванкі, качанне з воўны, паясы плеценыя на бярдо, жывапіс, джутавая філігрань, вырабы з ільну, саломкі і многае іншае.
Пад час гульнявой праграмы “Наш падворак” артысты з кожнага рэгіёну запрашалі гледачоў на свой “падворак” песнямі, танцамі, нават бязпройгрышнай латарэяй. Брэсцкая і Гомельская вобласці частавалі наведвальнікаў свайго падворка ўсялякімі прысмакамі. Чаго там толькі не было: караваі, бліны, кіўбасы, мёд, наліўкі і травяныя чаі.
Здаецца, нават надвор’е цешылася з той атмасферы, якая панавала ў дзень фестывалю.
Пасля заканчэння фестывальных выкананняў і святочнай вячэры, ўдзельнікі фестывалю, усе як адзін атрымаўшыя дыпломы і памятныя падарункі, рушылі ў дарогу па сваіх дамах, каб зноў рыхтавацца і чакаць новую фестывальную сустрэчу.
-
photo01
-
photo02
-
photo03
-
photo04
-
photo05
-
photo06
-
photo07
-
photo08
-
photo09
-
photo10
-
photo11
-
photo12
-
photo13
-
photo14
-
photo15
-
photo16
-
photo17
-
photo18
-
photo19
-
photo20
-
photo21
-
photo22
-
photo23
-
photo24
-
photo25
-
photo26
-
photo27
-
photo28
-
photo29
-
photo30
-
photo31
-
photo32
-
photo33
-
photo34
-
photo35
-
photo36
-
photo37
-
photo38
-
photo39
-
photo40
-
photo41
-
photo42
-
photo43
-
photo44
-
photo45
-
photo46
-
photo47
-
photo48
-
photo49
-
photo50
-
photo51
-
photo52
-
photo53
-
photo54