Нарэшце падведзены вынікі Рэспубліканскага анлайн-фестывалю беларускай народнай творчасці ГА “БелТІЗ” “З рога ўсяго многа”. Для ўдзелу ў фестывалі ў адрас аргкамітэта быў прысланы 81 відэаролік. Узялі ўдзел усяго 59 відэаролікаў. Нумары, якія не адпавядалі патрабаванням палажэння не былі дапушчаны да ўдзелу ў фестывалі. Вылучыла лепшых удзельнікаў у кожнай з намінацый журы ў складзе:
- Шчадрына Эвеліна Вячаславаўна - старэйшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Кіраўнік фальклорнага гурта “Страла”.
- Раманенкава Вераніка Іванаўна - дацэнт кафедры беларускай народна-песеннай творчасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”. Кандыдат мастацтвазнаўства.
- Кучук Маргарыта Іванаўна - супрацоўнік дзяржаўнай установы культуры змешаннага тыпу “Рэспубліканскі центр нацыянальных культур”. Кіраўнік народнага хору "Крыніца".
Таксама пад час фестывалю прайшло інтэрактыўнае галасаванне ў якім наведвальнікі сайту маглі аддаць свой голас за лепшыя нумары ў кожнай з намінацый. Агульная колькасць адзнак у галасаванні склала 1053 галасы.
- Намінацыя “Эстраднае выкананне”
- 1 месца - Народны вакальна-інструментальны ансамбль “Сталіца”, унітарнае прадпрыемства “Светапрыбор” ГА “БелТІЗ”, кіраўнік - Андрэй Кір’янаў.
- 2 месца - Галіна Пальчэўская, унітарнае прадпрыемства “Фільтр” ГА “БелТІЗ”.
- 2 месца - Аляксандр Крывіцкі, унітарнае прадпрыемства “Фільтр” ГА “БелТІЗ”.
- 3 месца - Народны мужчынскі вакальны гурт “Хорус”, унітарнае прадпрыемства “Элект” ГА “БелТІЗ” , кіраўнік - Ігар Кецкін.
Па выніках інтэрактыўнага галасавання найбольшую колькасць галасоў наведвальнікаў сайту атрымаў ансамбль “Пяшчота” унітарнага прадпрыемста “Тыфлас” ГА “БелТІЗ”- 64 галасы.
- Намінацыя “Народнае выкананне”
- 1 месца - Народны хор народнай песні “Славіца” , унітарнае прадпрыемства “Элект” ГА “БелТІЗ”, кіраўнік - Валерый Бруйко.
- 2 месца - народны ансамль “Іаланта”, унітарнае прадпрыемства “Фільтр” ГА “БелТІЗ”.
- 2 месца - Тамара Фядотава, унітарнае прадпрыемства “Фільтр” ГА “БелТІЗ”.
- 3 месца - дуэт Таццяна Бадачэўская і Уладзімір Лабковіч, Брэсцкая абластная арганізацыя ГА “БелТІЗ”.
- 3 месца - Зоя Старко, г. Драгічын, Брэсцкая абластная арганізацыя ГА “БелТІЗ”.
Спецпрэмію “За высокі ўзровень выканання народнай песні” - атрымаў квартэт «Ліра» унітарнага прадпрыемства «Элкіс» ГА “БелТІЗ”, кіраўнік Дзяніс Голубеў.
Па выніках інтэрактыўнага галасавання найбольшую колькасць галасоў наведвальнікаў сайту атрымаў вакальны дуэт Надзея Аляксеенка і Ніна Капітан, Гомельская вобласць-116 галасоў.
- Намінацыя “Iнструментальнае выкананне”
- 1 месца - Яўген Ганчароў, г. Докшыцы, Віцебская обласная арганізацыя ГА “БелТІЗ”.
- 2 месца - Дзмітрый Герашчанка, Гомельская абласная арганізацыя ГА “БелТІЗ”.
- 3 месца - самадзейны калектыў “Надзея”, г. Драгічын, Брэсцкая абласная арганізацыя ГА “БелТІЗ”, кіраўнік Васіль Салівончык.
- 3 месца - інструментальны дуэт “Купалінка”, Мікалай Друцько і Святлана Гавіна, г. Карэлічы, Гродзенская абласная арганізацыя ГА “БелТІЗ”.
Спецпрэмію “За выканаўчае майстэрства” атрымаў Анатоль Маленок, унітарнае прадпрыемства “Светатэхніка” ГА “БелТІЗ”.
Па выніках інтэрактыўнага галасавання найбольшую колькасць галасоў наведвальнікаў сайту атрымаў Анатоль Маленок, унітарнае прадпрыемства “Светатэхніка” ГА “БелТІЗ” -21 голас.
- Намінацыя фальклор
- 1 месца - Марыя Саковіч, Гродзенская абласная арганізацыя ГА “БелТІЗ”.
- 3 месца - Народны фальклорны калектыў “Квецень”, Бабруйскі філіял унітарнага прадпрыемства “Светапрыбор” ГА “БелТІЗ”, мастацкі кіраўнік Ніна Ерашова.
- 3 месца - творчы калектыў “Кронан” аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай ўстановы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна” Гродзенскай вобласці.
Па выніках інтэрактыўнага галасавання найбольшую колькасць галасоў наведвальнікаў сайту атрымаў творчы калектыў “Кронан” аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай ўстановы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці”-37 галасоў.
- Намінацыя відэакліп
- 1 месца - ансамбль “Мятліца”, Лепельскі раён, Віцебская абласная арганізацыя ГА “БелТІЗ”.
- 3 месца - Ірына Калесная, унітарнае прадпрыемства “Светатэхніка” ГА “БелТІЗ” г.Гомель.
- 3 месца - Таццяна Паборцава, установа адукацыі “Жлобiнскi раённы цэнтр творчасці дзяцей i моладзі” Гомельскай вобласці.
Спецпрэмію “Захоўванне народнай спадчыны ў сучасным сямейным побыце” атрымаў сямейны дуэт Уладзіміра і Таццяны Чараухіных, унітарнае прадпрыемства “Светатэхніка” г. Гомель.
Па выніках інтэрактыўнага галасавання найбольшую колькасць галасоў наведвальнікаў сайту атрымаў сямейны дуэт Уладзіміра і Таццяны Чараухіных, унітарнае прадпрыемства “Светатэхніка” ГА “БелТІЗ”-65 галасоў.
- Намінацыя вусная народная творчасць
- 1 месца - Валянціна Кавалевіч, г. Івацэвічы Брэсцкая абласная арганізацыя ГА “БелТІЗ”.
- 2 месца - Ларыса Тумінская, Віцебская абласная арганізацыя ГА “БелТІЗ”.
- 3 месца - Марыя Януш, г.Докшыцы, Вiцебская абласная арганізацыя ГА “БелТІЗ”.
- 3 месца - Уладзімір Новікаў, Навагрудскі філіял унітарнага прадпрыемства “Фільтр” ГА “БелТІЗ”.
Па выніках інтэрактыўнага галасавання найбольшую колькасць галасоў наведвальнікаў сайту атрымала Ларыса Тумінская, Віцебская абласная арганізацыя ГА “БелТІЗ” - 88 галасоў.
Віншуем пераможцаў Рэспубліканскага анлайн-фестывалю беларускай народнай творчасці ГА “БелТІЗ” “З рога ўсяго многа” і жадаем новых творчых поспехаў!
Аргкамітэт дзякуе ўсіх выканаўцаў і кіраўнікоў калектываў за падрыхтоўку і ўдзел у анлайн-фестывалі, а таксама ўсіх тых, хто меў непасрэднае дачыненне да стварэння відэаролікаў. Таксама дзякуем наведвальнікаў сайту ГА “БелТІЗ” за актыўны ўдзел у галасаванні.