Паважаныя наведвальнікі сайту ГА “БелТІЗ”! Запрашаем праслухаць відэазапісы ўдзельнікаў Рэспубліканскага анлайн-фестывалю беларускай народнай творчасці ГА «БелТІЗ» «З рога ўсяго многа».

Сёння, 15 ліпеня 2021 года, пачынаецца інтэрактыўнае галасаванне ў фестывалі. Для таго, каб прагаласавать, неабходна аўтарызавацца або зарэгістравацца на сайце.

Наведвальнікі сайту маюць магчымасць прагаласаваць за аднаго ўдзельніка ў кожнай з намінацый, выкананне якога асабліва спадабалася.

Галасаванне прадоўжыцца да 10 жніўня!

Таксама з сённяшняга дня пачынае работу журы фестывалю.

Вынікі фестывалю і імены пераможцаў будуць размешчаны на сайце ГА «БелТІЗ» да 15 жніўня 2021 года.

Праслухаць відэазапісы і прагаласаваць можна тут.