29 кастрычніка 2020 года ў Гомелі прайшоў абласны iнтэрнэт-конкурс "Знаўцы роднай мовы" сярод людзей з інваліднасцю па зроку.
У конкурсе прынялі ўдзел 20 членаў таварыства з 10 гарадоў Гомельскай вобласці.
Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікі дзяліліся на 3 катэгорыі з улікам ступені страты зроку:
- першая катэгорыя ўдзельнікаў (B1) – людзі з інваліднасцю па зроку, якія не выкарыстоўваюць зрок у сваёй жыццядзейнасці - да 25 хвілін на адказы на пытанні;
- другая катэгорыя ўдзельнікаў (B2) – людзі з інваліднасцю па зроку, якія выкарыстоўваюць рэшткавы зрок у сваёй жыццядзейнасці - да 20 хвілін на адказы на пытанні;
- трэцяя катэгорыя ўдзельнікаў (В3)– людзі з інваліднасцю па зроку 2 групы, якія выкарыстоўваюць рэшткавы зрок у сваёй жыццядзейнасці да 15 хвілін.
У задачы канкурсанта ўваходзілі не толькі падаць заяўку. Але і самастойна зарэгістравацца ў Google Форме, азнаёміцца з заданнем і ўсёй неабходнай інфармацыяй. Інтэрнэт заданні накіроўваліся на працягу 10 хвілін да пачатак конкурсу на электронную пошту ўдзельніка. Кожнаму ўдзельніку патрабавалася адказаць на 25 пытанняў / 45 балаў (на кожнае пытанне давалася тры адказы, з якіх адзін быў толькі правільны).
Балы залежалі ад складанасці пытання.
У ходзе падабраных пытанняў, канкурсантам трэба было прадэманстраваць свае веды ў галіне не толькі беларускай мовы, але і веды літаратуры, пэўных значных дат для Беларусі. Конкурс ацэньвала віртуальнае журы ў балах.
У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік змог азнаёміцца са сваім вынікам.
Пераможцамі конкурсу сталі:
- у катэгорыі В1-Дзмітрый Герашчанка, Гомель-39 балаў з 45;
- у катэгорыі В2-Мікалай Арбузаў, Рэчыца - 29 балаў з 45;
- у катэгорыі В3-Ганна Нікіценка, Мазыр-38 балаў з 45.
На ўсім этапе конкурсу, усе ўдзельнікі паказалі добры ўзровень рэабілітаванасці, камп'ютарнай пісьменнасці і веды беларускай мовы, годна справіліся з усімі конкурснымі заданнямі.
Пераможцы інтэрнэт-конкурсу будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад Гомельскай абласной арганізацыі ГА "БелТІЗ".
Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў конкурсу, жадаем ў далейшым удасканальваць свае веды ў галіне беларускай мовы, камп'ютэрнай пісьменнасці з выкарыстання сучаснай электроннай інфраструктуры без старонняй дапамогі.