22 кастрычніка 2019 года ў цэнтральнай Гомельскай бібліятэцы імя Герцэна адбылася літаратурна-музычная вечарына “Душа наша складаецца са слоў…”, якую арганізаваў савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “СПБ” пры падтрымцы гарадской бібліятэчнай сістэмы.
У імпрэзе бралі ўдзел пісьменнікі Гомельшчыны, сяльцы Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтва, маладыя аўтары, удзельнікі літаратурных аб’яднанняў Гомельскай вобласці, работнікі культуры і асветы.
Вялі мерапрыемства Стася Кацюргіна і Алла Бялькова. Амаль не сыходзіў са сцэны старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СПБ Уладзімір Гаўрыловіч. Ён расказаў прысутным пра "свайго дзіцёнка": новы міжнародны літаратурны альманах "Літара" (выйшла два нумары: першы – прысвечаны Дзяцінству, другі – 75-годдзю вызвалення Беларусі і 75-годдзю Перамогі).
У другім нумары альманаха выйшла апавяданне Дар'і Дарошка "Дарма сабе", прысвечанае яе бабулі, Марыі Стафанаўне Літвін: дзякуючы кемлівасці жанчын і пры дапамозе самагону ды кравецкіх нажніц увесь гурт людзей, якіх разам з дзецьмі гналі ў Нямеччыну, здолелі ўцячы ад канвою і вярнуцца дамоў.
У другой частцы вечарыны прэзентавалі 5 сёлетніх кніг міжнароднага праекта моладзевай паэзіі і перакладаў "Берагі дружбы". Уладзімір Гаўрыловіч уручаў яго ўдзельнікам ганаровыя граматы, дыпломы і аўтарскія асобнікі кніг. У ліку ўзнагароджаных былі трое членаў БелТІЗ.
Дар'і Дарошка ўручылі падзяку ад арганізатараў "Берагоў дружбы" за творчую дапамогу і падтрымку сёлетняга 4-га фестываля і ганаровую грамату ад Бранскай абласной грамадскай пісьменніцкай арганізацыі за вялікую грамадскую і творчую дзейнасць, значны ўклад у развіццё міжрэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва.
Уладзіміру Чараухіну далі дыплом лаурэата III ступені, а таксама ганаровую грамату за актыўны ўдзел у фестываліі і грамадскую працу па ўмацаванні літаратурных сувязяў паміж народамі Расіі, Беларусі і Украіны.
Дыплом лаурэата III ступені атрымала таксама паэтэса з Рэчыцы Святлана Каленчукова.
Ну і нарэшце, пра самае галоўнае, пра сёлетнія фестывальныя зборнікі перакладаў: кнігі выйшлі ў Няклінаўскім раёне Растоўскай вобласці, вёсцы Пакроўскае, у выдавецтве "Таган". Пераклады на беларускую мову ўвайшлі ў зборнік "Срэбная крыніца", а пераклады на рускую мову надрукавалі ў кнізе "Пахнут мёдом наши травы".
У трэцяй частцы імпрэзы ўганаравалі дыпломамі кіраўнікоў і лепшых аўтараў (адзначаных міжнародным журы 13.10.2019г.) літаратурных аб’яднанняў Гомельшчыны па выніках Першага адкрытага 8 агляду-конкурсу літаратурных аб’яднанняў і літаратурных клубаў Беларусі, Расіі і Украіны. У прыватнасці далі ганаровыя граматы кіраўніку раённага літаб'яднання "Пралеска" - атрымальніка сёлетняга гран-пры Еве Дударзе, кіраўніку сяльмашаўскага літаб'яднання "Раднікі" Галіне Гузянковай, паэтам: Ніне Шкляравай, Галіне Рагавой, Галіне Радзівонаўне і многім іншым.
Вечарыну ўпрыгожылі песнямі Сяргей Старыкаў, Дзмітрый Нілаў, Аляксей Скачкоў і іншыя.