Шоргат касцюмаў, гукі крокаў - для большасці гледачоў гэтыя элементы пастаноўкі танца мала прыкметныя, але для некаторых удзельнікаў нумара яны маюць вялікі сэнс. Дзякуючы ім Вольга і Ігар арыентуюцца на сцэне, разумеючы, дзе знаходзяцца партнёры.

Так, на мінулым тыдні, ў рамках сацыяльнай рэабілітацыі асоб з інваліднасцю па зроку ў Цэнтры інклюзіўнай культуры г.Гомеля на справаздачным канцэрце адбылася прэм'ера нумара «Казка» ад інклюзіўнай групы, студыі танца Tardis пры ўдзеле людзей з інваліднасцю па зроку Вольгі Каток і Ігара Еўдачэнка.

У элементах пастаноўкі прысутнічалі жэставыя рухі, якія дэманстравалі Вольга і Ігар. Нумар быў разлічаны не толькі на тое, што б яго ўбачылі людзі з інваліднасцю па слыху. Вялікая ўвага надавалася ўзаемадзеянню і гаворке за сцэнай, каб слабавідушчы глядач мог зразумець па голасе, што адбываецца.

Прэм'ера танцавальнага нумара "Казка" прайшла ў рамках падтрымкі інклюзіўных артыстаў і танцавальнага фонду, дзейнасць якога накіравана на падтрымку людзей з інваліднасцю, якія спрабуюць стварыць сувязь паміж імі і грамадствам, а таксама раскрыць свае здольнасці да творчасці.

photo1