Не сакрэт, што мужчынская кулінарыя кардынальна адрозніваецца ад жаночага падыходу на кухні.
Чарговы майстар - клас прайшоў дзесятага кастычніка 2018 года ў Гомелі сярод мужчын па прыгатаванню дранікаў па беларуску. На працягу трох гадзін паміж мужчынамі з інваліднасцю по зроку разгортваліся цэлыя баталіі. Кожны хацеў прадэманстраваць свае навыкі ў чыстцы бульбы, як вызначыць, што патэльня ўжо нагрэлася, ці колькі наліць у патэльню сланечнікавага алею.
Майстар-клас праходзіў па спецыяльна распрацаванай тэхналагічнай карце, на падставе якой, маладыя людзі пад кіраўніцтвам дасведчанага настаўніка Наталлі Салохінай, вучыліся рыхтаваць беларускую страву.
Удзельнікі даведаліся аб многіх нюансах і сакрэтах прыгатавання. Наталля раскрыла свой жаночы сакрэт прыгатавання дранікаў. Да прыкладу, каб дранікі былі паветраныя, бульбяную масу абавязкова трэба памешваць відэльцам, а не лыжкай, ці як трэба вызначаць, што дранік гатовы і яго трэба перавярнуць.
У завяршэнні майстар-класа кожны ўдзельнік, незалежна ад узроўню ведаў або ўменняў, атрымаў задавальненне ад працэсу і дапамогу шэф-кухара.
У завяршэнні навучання прайшоў этап дэгустацыі, ўсе жадаючыя змаглі прадэгуставаць прыгатаваныя стравы.