5 кастрычніка 2018 года ў Гомелі адбылося ўрачыстае святкаванне 85-годдзя унітарнага прадпрыемства “Светатэхніка”. З віншавальным словам да супрацоўнікаў і ветэранаў прадпрыемства звярнуўся дырэктар прадпрыемства Сяргей Уладзіміравіч Раманюк, старшыня ЦП ГА «БелТІЗ» Алег Аляксандравіч Шэпель, а таксама прадстаўнікі ўлады г.Гомеля: кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада Гомеля Вуткін Віталь Юр'евіч і старшыня абласнога камітэта прафсаюзаў лёгкай прамысловасці і камунальных прадпрыемстваў Корж Юрый Аляксеевіч.
Найлепшыя рабочыя і служачыя былі ўзнагароджаны граматамі і падарункамі. Канцэртную частку мерапрыемства склалі віншаванні ў выкананні артыстаў Гомельскай абласной філармоніі - народнай артысткі Рэспублікі Беларусь Галіны Паўленок і Алены Гасцінскай, удзельнікаў студыі эстраднай песні прадпрыемства і Народнага ансамбля “Крынічанька”.