2 лістапада 2016 года ў рамках месячніка «Чалавек з белым кіем» у Гомельскай абласной арганізацыі ГА «БелТIЗ» адбылася літаратурна-музычная сустрэча «Міласэрнасць і дабрыня», у якой прынялі ўдзел паэты, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Яўген Сергіеня, Таццяна Чараухiна (Дар'я Дарожка), гомельскі паэт і бард Андрэй Мельнікаў, а таксама Ўладзімір Чараухiн - член грамадства, малады літаратар.
Вядучы сустрэчы, інструктар Дзмітрый Герашчанка, паведаў гасцям пра значэнне паэзіі ў жыцці невідушчага чалавека. Прыхільнікі музычна-паэтычнага слова мелі ўнікальную магчымасць пачуць песні і вершы на рускай і беларускай мовах. Сваімі творамі падзяліліся Зінаіда Дземідзенка і Алёна Ізбіцкая, якая робіць першыя крокі на паэтычнай ніве. У сваіх творах паэты закраналі шмат тэм, якія не пакінулі нікога абыякавымі. Усе атрымалі сапраўднае задавальненне ад сустрэчы з паэтычна-музычным словам. Разнастайная гама пачуццяў пранікала ў сэрца кожнага: шчымлівыя сумы, непадробная радасць і аптымізм, усёабдымная любоў. Ніхто не застаўся абыякавым да прыгожага слова!