Шчыра віталі 11-12 ліпеня 2015 года арганізатары Рэспубліканскага фестываля харавога мастацтва “Пеўчае поле” аматараў і прыхільнікаў народнай і харавой песні, які адбыўся ў г. Мядзеле.
Песні спрадвеку з’яўляліся надзейнымі спадарожнікамі жыццевага шляху чалавека, натхнялі і радавалі, складалі яго свядомасць, стваралі нацыю і культуру. Цяжка ўявіць сабе асобу, якая б слухала песню і не знаходзіла б у звыклых з дзяцінства знаёмых з’явах новыя яркія рысы нацыянальнага характару народа. Нездарма гавораць: песня – люстэрка душы чалавека.
Менавіта адносіны да бацькоўскай песні прадэманстраваў і народны ансамбль народнай песні “Кросны” унітарнага прадпрыемства “Элект” ОО “БелТІЗ”, які прыняў удзел у гэтым Рэспубліканскім форуме.
Прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі мастацкі кіраунік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза музычных дзеячаў, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі і галоўны хормайстар Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І. Цітовіча, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Іван Канстанцінавіч Абразевіч, высока адзначыла майстэрства Віцебскага калектыва, які выканаў песні ў фальклерных традыцыях і абудзіў нацыянальныя пачуцці ў слухача фестываля.
У песенным свяце прынялі ўдзел адметныя калектывы з розных куточкаў нашай краіны. Фестываль уразіў удзельнікаў і слухачоў сваей шматграннасцю, адкрыў шмат новых талентаў, яшчэ больш узбагаціў народнае мастацтва рэспублікі.