Сапраўднае свята адбылося шостага лістапада 2014 года ў актавай зале унітарнага прадпрыемства “Элект” ГА “БелТІЗ”, дзе прайшоў вечар адпачынку “Восеньскія гульні”.

У вечарыне прынялі ўдзел артысты народнага драматычнага калектыва “Вандроўнікі”, якія ў сваю чаргу зазывалі ўсіх жадаючых наведаць свята звонкімі і гучнымі прыпеўкамі. У гэты дзень работнікі прадпрыемства мелі магчымасць паглядзець тэатралізаваную пастаноўку, змест якой быў напоўнены народным гумарам, вяселымі гульнямі і шчырымі добрымі песнямі ў выкананні народнага ансамбля народнай песні “Кросны”.

Пасля тэатралізацыі адбылася святочная дыскатэка, на якой праспявалі ўдзельнікі народнай вакальнай мужской групы “Хорус”.

 

Багатая восень стаіць на парозе,
У кошыку шмат падарункаў нясе .
Мы шчыра вітаем, к сабе запрашаем,
Мы рады яе залацістай красе.
Куфэркі напоўнены шчодрым багаццем ,
І час весяліцца і час святкаваць.
Са святам віншуем і ўсіх заклікаем
Шчодра смяяцца , ды песні спяваць!

 

Восеньская свята адбылося!!!