У карагодзе калядных i навагоднiх святаў апынулiся працаўнiкi ўсiх вытворчых пляцовак прадпрыемства «Элект». Гэта былi вечарыны i ранiшнiкi ля святочна ўпрыгожаных елак. Не абмiнулi залаў, у якiх ладзiлiся святы, казачныя персанажы. Многiм прысутным пашанцава ўбачыць тэатралiзаваную казку «Марозка» у выкананнi народнага драматычнага калектыву. А Дзед Мароз са Снягуркай былi галоўнымi распарадчыкамi гэтых мерапрыемстваў. Яны спявалi i таньчылi, як з маленькiмi, так i з дарослымi гасцямi, запрашалi на гульнi i ўдзел у вiктарынах, вяселых латарэях, загадвалi загадкi i, вядома, не скупiлiся на падарункi. Задаволены былi ўсе!

Спадзяемся, што добры настрой, якi стварылi навагоднiя святы, застанецца на ўвесь новы год, чаго i ўсiм жадаем.

З НОВЫМ ГОДАМ!