Дэталі мерапрыемства
| Дата: |
01-20 снежня |
| Форма правядзення: |
анлайн |
Беларускае таварыства інвалідаў па зроку праводзіць Рэспубліканскі конкурс чытальнікаў паэзіі Максіма Багдановіча, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння паэта.
Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 1–11 класаў з парушэннямі зроку, якія маюць ступень страты здароўя.
Удзельнікам неабходна прадэманстраваць навыкі мастацкага чытання, уменне перадаць паэтычны вобраз і эмацыйную выразнасць, а таксама культуру публічных выступленняў.
Конкурс чытальнікаў паэзіі Максіма Багдановіча — гэта не толькі спаборніцтва, але і магчымасць праявіць свой талент, паглыбіць веды па беларускай літаратуры, абмяняцца вопытам і зрабіць яшчэ адзін крок да творчай самарэалізацыі.
Пераможцаў конкурсу чакаюць класныя прызы і дыпломы!
Хочаце прыняць удзел?
Атрымаць дадатковую інфармацыю і даведацца пра ўмовы конкурсу можна па тэлефоне:
☎️ +375 17 338 04 09, + 375 17 322 85 92, +375 25 502 62 08
Палажэнне аб правядзенні конкурсу можна спампаваць тут.
