ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Пленума
Цэнтральнага праўлення
ГА “БелТІЗ”
24.09.2026 № 31
Палажэнне аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу ГА «БелТІЗ» чытальнікаў паэзіі Максіма Багдановіча сярод школьнікаў з парушэннямі зроку
Сапраўднае Палажэнне вызначае мэты, задачы і парадак арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага конкурсу ГА «БелТІЗ» чытальнікаў паэзіі Максіма Багдановіча сярод школьнікаў з парушэннямі зроку.
1. Мэты і задачы конкурсу
1.1. Рэспубліканскі конкурс ГА «БелТІЗ» чытальнікаў паэзіі Максіма Багдановіча (далей – конкурс) прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння Максима Багдановича.
1.2. Мэта конкурсу:
- ушанаванне памяці Максіма Багдановіча,
- папулярызацыя творчасці паэта сярод дзяцей з парушэннямі зроку,
- развіццё навыкаў мастацкага чытання і павышэнне цікавасці да беларускай літаратуры сярод дзяцей, а таксама павышэнне культуры публічных выступленняў.
1.3. Конкурс закліканы вырашаць наступныя задачы:
- заахвочваць школьнікаў да вывучэння творчасці М. Багдановіча і беларускай літаратуры;
- садзейнічаць развіццю артыстычных здольнасцей, маўленчай культуры, эмацыянальнай выразнасці;
- ствараць умовы для сацыялізацыі і творчай рэаліацыі дзяцей з парушэннямі зроку.
2. Агульныя палажэнні
Конкурс праводзіцца анлайн з 1 па 20 снежня 2026 года.
Па выніках конкурсу журы вызначае лепшых чытальнікаў, якія занялі 1 – 3 месцы.
Пры ацэнцы выступленняў улічваюцца артыстызм, эмацыянальнасць, захаванне мастацкага вобраза, дыкцыя, культура маўлення.
Склад журы конкурсу зацвярджаецца распараджэннем старшыні ГА «БелТІЗ». Журы пры дастатковай колькасці ўдзельнікаў можа ўводзіць узроставыя намінацыі і ўручаць прызавыя месцы ў кожнай з іх.
Лепшым чытальнікам уручаюцца дыпломы і памятныя прызы.
Работы, прадстаўленыя на конкурс, размяшчаюцца на YouTube-канале, у гукавым часопісе «Таварыш» ГА «БелТІЗ», а таксама на іншых інтэрнэт-пляцоўках ГА «БелТІЗ» на працягу ўсяго тэрміну правядзення конкурсу.
Персанальныя даныя ўдзельнікаў выкарыстоўваюцца выключна ў мэтах арганізацыі і правядзення выстаўкі.
3. Удзельнікі конкурсу і парадак падачы заявак
Удзельнікамі конкурсу могуць быць вучні 1–11 класаў з парушеннями зроку агульнаадукацыйных сярэдніх і спецыяльных школ.
Удзельнікі чытаюць адзін верш Максіма Багдановіча (на выбар).
Працягласць выступлення – да 10 хвілін.
Для ўдзелу ў конкурсе ўстанове адукацыі (спецыальнай школе) неабходна:
падаць заяўку ў электронным выглядзе, у якой указаць: прозвішча, імя, імя па бацьку удзельніка конкурсу, узрост, ступень страты здароўя, месца вучобы, клас, кантактныя даныя (адрас электроннай пошты або нумар мабільнага (хатняга) тэлефона), назву твора;
даслаць адзін відэазапіс выступлення працягласцю не больш за 10 хвілін, бітрэйт – не ніжэй за 128 кбіт/с.
Заяўку і аўдыязапіс неабходна даслаць да 30 лістапада 2026 года па электроннай пошце на адрас: [email protected].
Забеспячэнне атрымання згоды законных прадстаўнікоў асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, на апрацоўку персанальных даных ускладаецца на ўстанову адукацыі.