Конкурс, у якім прынялі ўдзел 15 інвалідаў па зроку з усіх рэгіенаў рэспублікі, сімвалічна адкрыўся ў Міжнародны дзень інвалідаў. У гэтым годзе конкурс змяніў сваю назву. "Без межаў" – новая назва конкурсу, якая служыць арыенцірам для ўсіх у сферы рэабілітацыі і адаптацыі інвалідаў по зроку. Тым больш, что ў верасні гэтага года Беларусь подпісала Канвенцыю аб правах інвалідаў, прынціпы якой якраз грунтуюцца на адсутнасці межаў у жыцці інвалідаў.

Конкурсныя заданні патрабавалі ад удзельнікаў добрых ведаў і навыкаў працы ў галіне ІТ-тэхналогій: інваліды по зроку выкарыстоўвалі на працягу конкурса камп’ютар з праграмай экраннага доступу, тэхналогію Iveo і GPS-навігацыю ў спалучэнні з навыкамі карыстання кіем. І вядома, ўдзельнікі конкурсу дэманстравалі свае магчымасці ў чытанні і пісьме па сістэме Брайля.

Пераможцаў конкурсу вызначала на падставе набраных канкурсантамі балаў аўтарытэтнае журы:

  • Міхаіл Мікалаевіч Антоненка, намеснік старшыні ГА “БелТІЗ” - старшыня журы;
  • Тамара Леанідаўна Гардзеня – галоўны спецыяліст аддзела па справах ветэранаў і інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • Тамара Мікалаеўна Нятылькіна – тыфлапедагог вышэйшай катэгорыі, настаўнік сярэдняй спеціяльнай агульнаадукацыйнай школы для дзяцей с парушеннем зроку № 188 горада Мінска;
  • Ірына Анатольеўна Сухоцкая, начальнік арганізацыйнага аддзела Цэнтральнага праўлення;

вядучыя спецыялісты арганізацыйнага аддзела Цэнтральнага праўлення:

  • Марына Аляксееўна Панкратава,
  • Вадзім Міхайлавіч Іваноў,
  • Сяргей Генадзьевіч Аніканаў.

На конкурсе прысутнічалі ганаровыя госці:

  • Наталля Віктараўна Карканіца – спецыяліст па прававых пытаннях у сферы развіцця Офіс Пастаяннага Каардынатара ААН у Беларусі;
  • Алена Яўгенаўна Дзямідава - дырэктар Тэрытарыальнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раена горада Мінска.

Адкрыў конкурс старшыня грамадскага аб'яднання "БелТІЗ" Алег Аляксандравіч Шэпель.

Спаборніцтвы праходзілі цікава, інтрыга захоўвалася на працягу ўсяго конкурсу.

ВЫНІКІ
ПЕРАМОЖЦЫ Ў НАМІНАЦЫЯХ

“Чытанне і пісьмо па сістэме Брайля”

катэгорыя В1 – Віктар Ляўко (Гродзенская абласная арганізацыя) з вынікам 1 587 балаў;

катэгорыя В2 – Алег Новік (унітарнае прадпрыемства "Светапрыбор") – 628 балаў;

Намінація “Валоданне элементарнымі навыкамі працы на камп’ютары”

катэгорыя В1 – Віталь Крэйдзіч (Гродзенская абласная арганізацыя) - 105 балаў з 105 магчымых;

катэгорыя В2 – Алег Новік (унітарнае прадпрыемства "Светапрыбор") з вынікам 100 балаў;

Намінацыя “Прасторавая і сацыяльна-бытавая арыенціроўка”

катэгорыя В1 – Віталь Крэйдзіч і Петр Івановіч (Гродзенская абласная арганізацыя), Аляксандр Шумік (унітарнае прадпрыемства "Светапрыбор") - кожны канкурсант набраў найбольшую колькасць балаў з магчымых – па 80;

катэгорыя В2 – Алег Новік (унітарнае прадпрыемства "Светапрыбор") і Уладзімір Кабылкін (унітарнае прадпрыемства “Элект”) – па 70 балаў у кожнага.

ПЕРАМОЖЦЫ І ПРЫЗЁРЫ КОНКУРСУ

КАТЭГОРЫЯ В1

1 месца - Петр Івановіч (Гродзенская абласная арганізацыя)
2 месца - Віталь Крэйдзіч (Гродзенская абласная арганізацыя)
3 месца - Віктар Ляўко (Гродзенская абласная арганізацыя) і Наталля Абібак (унітарнае прадпрыемства "ЭлКіс")

КАТЭГОРЫЯ В2 

1 месца - Алег Новік (унітарнае прадпрыемства "Светапрыбор")
2 месца - Уладзімір Кабылкін (унітарнае прадпрыемства “Элект”)

 Уладальнікам спецыяльнай прэміі журы "За волю да перамогі" стаў Уладзімір Чэравухін (унітарнае прадпрыемства "Светатэхніка").

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Цэнтральнае праўленне ГА “БелТІЗ” выказвае словы падзякі супрацоўнікам Тэрытарыальнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раена горада Мінска і асабіста дырэктару Алене Яўгенаўне Дзямідавай за плённае супрацоўніцтва.

 Інфармацыйную падтрымку мерапрыемству аказвалі тэлеканал БТ1 і “Сталічнае тэлебачанне”, газета "Разам", інтэрнэт-партал "Мінск-навіны", гукавы часопіс ГА “БелТІЗ” “Таварыш”.