ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастановай Пленума
Цэнтральнага праўлення
ГА «БелТІЗ»
25.11.2020 № 25

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні Рэспубліканскага
музычнага фестывалю «Азярцо» ГА«БелТІЗ»

1. Мэта і задачы фестывалю

Рэспубліканскі музычны фестываль «Азярцо» ГА «БелТІЗ» (далей – фестываль) праводзіцца з мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу асобы з інваліднасцю па зроку, фарміравання матывацыі да самаразвіцця.

Правядзенне фестывалю вырашае наступныя задачы:

  • уключэнне людзей з інваліднасцю па зроку ў працэс сацыякультурнай рэабілітацыі;
  • стымуляванне творчай дзейнасці самадзейных музыкантаў, калектываў мастацкай самадзейнасці, а таксама майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
  • папулярызацыя і дэманстрацыя творчых дасягненняў людзей с інваліднасцю па зроку;
  • абмен творчым вопытам удзельнікаў фестывалю.

2. Агульныя палажэнні

Фестываль праводзіць Цэнтральнае праўленне ГА «БелТІЗ» 20-21 мая
2021 года ў в. Азярцо Мінскага раёну на тэррыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

У фестывалі прымаюць удзел выканаўцы народнай песні, самадзейныя музыкі і інструментальныя ансамблі, фальклорныя і харавыя калектывы, вакальныя і вакальна-інструментальныя ансамблі народных спеваў, тэатральныя студыі абласных арганізацый і ўнітарных прадпрыемстваў ГА «БелТІЗ», у складзе якіх не менш за 60% удзельнікаў з інваліднасцю па зроку, а таксама работы майстроў декаратыўна-прыкладнога мастацтва з інваліднасцю па зроку.

Дэлегацыі арганізуюцца праўленнем абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ». Склад делегацыі не больш за 40 челавек, у тым ліку прадстаўнікі і суправаджальнікі.

Аргкамітэт фествалю мае права змяняць колькасны састаў дэлегацыі па ўзгадненні з праўленнем абласной арганізацыі.

Праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў фестывалю, прадстаўнікоў і суправаджальнікаў, узнагароджванне ўдзельнікаў фестывалю, ажыццяўляецца за кошт сродкаў Цэнтралізаванага фонду ГА «БелТІЗ».

Удзельнікі фестывалю, работнікі унітарных прадпрыемстваў і арганізацыйных структур ГА “БелТІЗ”, под час яго правядзення вызваляюцца ад работы з захаваннем сярэдняй заработнай платы.

3. Умовы і парадак правядзення фестывалю

Кожная абласная арганізацыя самастойна прадстаўляе сваю рэгіянальную творчую праграму на беларускай мове.

Парадак выступленняў ажыцяўляецца ў адпаведнасці з алфавітам.

Працяг праграмы не больш за 40 хвілін.

Вядзенне творчай праграммы ажыццяўляецца вядучымі ад абласных арганізацый.

Для ўдзелу ў творчай праграме выканаўцы народнай песні, самадзейныя музыкі, інструментальныя і вакальна-інструментальныя гурты і харавыя калектывы прадстаўляюць адзін нумар працягласцю не больш за 5 хвілін.

Фальклорныя калектывы прадстаўляюць фальклорны абрад ці фальклорную кампазіцыю з выкарыстаннем песеннага, драматычнага, гульнявога, харэаграфічнага жанраў, працягласцю да 10 хвілін.

Тэатральныя студыі прадстаўляюць праграму працягласцю да 10 хвілін у жанры беларускага народнага тэатральнага фальклору (жанравыя, абрадавыя, бытавыя сцэнкі і г.д.).

Майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадстаўляюць не менш за 5 экспанатаў.

Удзельнiкi фестывалю павінны прадставiць фанаграмы «мінус адзін» на USB носьбітах.

Абавязковай умовай для ўдзелу творчай дэлегацыі ў фестывалі з’яўляецца прадстаўленне калектывам, яго часткай ці нават некалькімі выканаўцамі ад калектыву інтэрактыўнай гульнявой праграмы «Наш падворак» ад рэгіену для астатніх удзельнікаў фестывалю працягласцю 10 хвілін. Месца прадстаўлення будзе вызначана аргкамітэтам.

4. Узнагароджванне пераможцаў

Па выніках фестывалю выканаўцы, творчыя калектывы i майстры ДПМ, узнагароджваюцца дыпломамі ўдзельніка і памятнымі падарункамі.

5. Дадатковая інфармацыя

Заяўкі ад абласных арганізацый на ўдзел у фестывалі накіроўваюцца ў арганізацыйны аддзел Цэнтральнага праўлення ГА «БелТІЗ» да 1 мая 2021 года ў электронным выглядзе на адрас Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. па прыкладаемай форме.

 

Заяўка
(тэхнічная)
на ўдзел у Рэспубліканскім музычным фестывалі «Азярцо» ГА «БелТІЗ»

________________________ абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ»

(для арганізацыі харчавання і пражывання)

№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Пашпартныя дадзеныя
(дата нараджэння,
нумар, серыя,
кім і калі выдадзены)

Прапіска

Катэгорыя ўдзельнікаў

       

Прадстаўнік

       

 

       

Удзельнік

       

 

       

Суправаджальнік

       

Вадзіцель

Заяўку склаў
(Подпіс, пасада, прозвішча, ініцыялы)

Кантактны тэлефон

Заяўка
(творчая)
на ўдзел у Рэспубліканскім музычным фестывалі «Азярцо» ГА «БелТІЗ»

________________________ абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ»

Назва калектыву/выканаўцаў

№ п/п

Прозвішча, ініцыялы

Група інваліднасці
па зроку

Праграма:
назва праграмы, назва твораў, аўтары ці апрацоўка.
Для работ майстроў ДПМ – назвы іх работ і матэрыял.

 

       
       
       

 

       

    

       

 

       

 

Заяўку склаў
(Подпіс, пасада, прозвішча, ініцыялы)

Кантактны тэлефон