Главная Новости Рэспубліканскі конкурс па рэабілітацыі інвалідаў па зроку “Без межаў” прайшоў у Мінску
8 декабря, 2015

Рэспубліканскі конкурс па рэабілітаціі інвалідаў па зроку грамадскага аб’яднання “БелТІЗ” адбыўся ўжо ў 5 раз. У гэтым годзе конкурс праходзіў з 3 па 4 снежня ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна горада Мінска. І не выпадкова юбілейны конкурс быў адзначаны адразу некалькімі важнымі асаблівасцямі.

Конкурс, у якім прынялі ўдзел 15 інвалідаў па зроку з усіх рэгіенаў рэспублікі, сімвалічна адкрыўся ў Міжнародны дзень інвалідаў. У гэтым годзе конкурс змяніў сваю назву. «Без межаў» – новая назва конкурсу, якая служыць арыенцірам для ўсіх у сферы рэабілітацыі і адаптацыі інвалідаў по зроку. Тым больш, что ў верасні гэтага года Беларусь подпісала Канвенцыю аб правах інвалідаў, прынціпы якой якраз грунтуюцца на адсутнасці межаў у жыцці інвалідаў.

Конкурсныя заданні патрабавалі ад удзельнікаў добрых ведаў і навыкаў працы ў галіне ІТ-тэхналогій: інваліды по зроку выкарыстоўвалі на працягу конкурса камп’ютар з праграмай экраннага доступу, тэхналогію Iveo і GPS-навігацыю ў спалучэнні з навыкамі карыстання кіем. І вядома, ўдзельнікі конкурсу дэманстравалі свае магчымасці ў чытанні і пісьме па сістэме Брайля.

Пераможцаў конкурсу вызначала на падставе набраных канкурсантамі балаў аўтарытэтнае журы:

  • Міхаіл Мікалаевіч Антоненка, намеснік старшыні ГА “БелТІЗ” — старшыня журы;
  • Тамара Леанідаўна Гардзеня – галоўны спецыяліст аддзела па справах ветэранаў і інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • Тамара Мікалаеўна Нятылькіна – тыфлапедагог вышэйшай катэгорыі, настаўнік сярэдняй спеціяльнай агульнаадукацыйнай школы для дзяцей с парушеннем зроку № 188 горада Мінска;
  • Ірына Анатольеўна Сухоцкая, начальнік арганізацыйнага аддзела Цэнтральнага праўлення;

вядучыя спецыялісты арганізацыйнага аддзела Цэнтральнага праўлення:

  • Марына Аляксееўна Панкратава,
  • Вадзім Міхайлавіч Іваноў,
  • Сяргей Генадзьевіч Аніканаў.

На конкурсе прысутнічалі ганаровыя госці:

  • Наталля Віктараўна Карканіца – спецыяліст па прававых пытаннях у сферы развіцця Офіс Пастаяннага Каардынатара ААН у Беларусі;
  • Алена Яўгенаўна Дзямідава — дырэктар Тэрытарыальнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раена горада Мінска.

Адкрыў конкурс старшыня грамадскага аб’яднання «БелТІЗ» Алег Аляксандравіч Шэпель.

Спаборніцтвы праходзілі цікава, інтрыга захоўвалася на працягу ўсяго конкурсу.

ВЫНІКІ
ПЕРАМОЖЦЫ Ў НАМІНАЦЫЯХ

“Чытанне і пісьмо па сістэме Брайля”

катэгорыя В1 – Віктар Ляўко (Гродзенская абласная арганізацыя) з вынікам 1 587 балаў;

катэгорыя В2 – Алег Новік (унітарнае прадпрыемства «Светапрыбор») – 628 балаў;

Намінація “Валоданне элементарнымі навыкамі працы на камп’ютары”

катэгорыя В1 – Віталь Крэйдзіч (Гродзенская абласная арганізацыя) — 105 балаў з 105 магчымых;

катэгорыя В2 – Алег Новік (унітарнае прадпрыемства «Светапрыбор») з вынікам 100 балаў;

Намінацыя “Прасторавая і сацыяльна-бытавая арыенціроўка”

катэгорыя В1 – Віталь Крэйдзіч і Петр Івановіч (Гродзенская абласная арганізацыя), Аляксандр Шумік (унітарнае прадпрыемства «Светапрыбор») — кожны канкурсант набраў найбольшую колькасць балаў з магчымых – па 80;

катэгорыя В2 – Алег Новік (унітарнае прадпрыемства «Светапрыбор») і Уладзімір Кабылкін (унітарнае прадпрыемства “Элект”) – па 70 балаў у кожнага.

ПЕРАМОЖЦЫ І ПРЫЗЁРЫ КОНКУРСУ

КАТЭГОРЫЯ В1

1 месца — Петр Івановіч (Гродзенская абласная арганізацыя)
2 месца — Віталь Крэйдзіч (Гродзенская абласная арганізацыя)
3 месца — Віктар Ляўко (Гродзенская абласная арганізацыя) і Наталля Абібак (унітарнае прадпрыемства «ЭлКіс»)

КАТЭГОРЫЯ В2 

1 месца — Алег Новік (унітарнае прадпрыемства «Светапрыбор»)
2 месца — Уладзімір Кабылкін (унітарнае прадпрыемства “Элект”)

Уладальнікам спецыяльнай прэміі журы «За волю да перамогі» стаў Уладзімір Чэравухін (унітарнае прадпрыемства «Светатэхніка»).

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Цэнтральнае праўленне ГА “БелТІЗ” выказвае словы падзякі супрацоўнікам Тэрытарыальнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раена горада Мінска і асабіста дырэктару Алене Яўгенаўне Дзямідавай за плённае супрацоўніцтва.

 Інфармацыйную падтрымку мерапрыемству аказвалі тэлеканал БТ1 і “Сталічнае тэлебачанне”, газета «Разам», інтэрнэт-партал «Мінск-навіны», гукавы часопіс ГА “БелТІЗ” “Таварыш”.

Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото
Фото