Главная Новости Беларускія галасы з’явіліся ў шматмоўным сінтэзатары маўлення RHVoice
28 июля, 2025

Якасны настольны сінтэзатар маўлення, пра які марылі многія беларусы шмат гадоў, нарэшце з’явіўся.

На сайтах «Лабараторыя галасоў RHVoice» і «Брайль зіхоткіх вокнаў» зараз можна спампаваць бяць беларускіх галасоў: Міхал, Рыгор, Алена, Даша, Людміла. Міхал, Даша і Людміла ўмеюць размаўляць па-беларуску і па-руску.

Над стварэннем пералічаных галасоў працаваў харват Званімір Станечыч.

Расійскі праграміст Мікіта Цэйкавец, перадаў яму чатыры гатовыя дата-сэты для трэніроўкі сінтэтычных галасоў, уключаючы Sakrament Людмілу, які ён дапрацоўваў для нас яшчэ ў 2022 годзе.

Слоўнік націскаў для сінтэзатара маўлення быў зроблены на аснове матэрыялаў сайта «Беларускі граматычны корпус».

Гучанне тэставых бэта-версій галасоў правяралі дзьве каманды бэта-тэстараў, сярод якіх вылучыўся Мікалай Едчык з пінскага «ЭлКіс», які шмат працаваў над выпраўленнем памылковых націскаў.

Уладзімір Чараухін з гомельскай «Светатэхнікі» апрацаваў вялікі спіс амографаў для ўключэння іх у агульны слоўнік праграмы і пераклаў для яе пашыраны спіс знакаў прыпынку.

Пазнаёміцца з гучаннем галасоў і спампаваць файлы можна тут.