14 верасня, а 12-ай гадзіне, у 5-м філіяле імя Янкі Купалы Гомельскай гарадской бібліятэчнай сістэмы адбылося "Свята беларускай мовы", прысвечанае Дню бібліятэк Беларусі.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі паэткі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Вера Буланда, Тамара Кручэнка і Дар'я Дарошка.

Вера Буланда прыехала з Мінску. Па яе прызнанні яна пабывала ў Гомелі ўпершыню (і адразу апынулася на свяце). Дар'я Дарошка, якую сёлета прынялі ў члены СПБ, з'яўляецца лепшай паловай сямейнага паэтычнага дуэта "Татмір". Побач з ёй сядзеў Уладзімір Чараухін, моцная палова "Татміра".

Тамара Кручэнка працуе карэспандэнтам у абласной газеце "Гомельская праўда", таму (час ад часу) крэсліла ў рабочым нататніку. А звярнуць увагу было на што.

Свята беларускай мовы ўпрыгожылі сваімі песнямі народны ансамбль народнай песні  "Крынічанька" і салісты аддзела культуры  ўнітарнага прадпрыемства "Светатэхніка" Ірына Калесная і Вольга Пасенка. Майстар дэкаратыўна-прыкладной творчасці Любоў Беразняцкая расказвала пра сваю выставу "Залатая стужачка, зробленая залатымі рукамі" і даўнюю багатую традыцыю аздаблення рэчаў і адзення ў розных народаў. Вельмі спадабаліся і гумарыстычныя байкі ў выкананні актыўнай наведвальніцы бібліятэкі Соф'і Цурко.

Дзякуючы супрацоўнікам бібліятэкі свята ўдалося на славу! Гучала шмат добрых вершаў, ліліся песні, уручаліся падарункі і кветкі. Мерапрыемства ў сваёй асаблівай душэўнай манеры правяла загадчык спецыялізаванага аддзелу па абслугоўванні іналідаў па зроку Людміла Шарамет. Асобнае дзякуй Валянціне Ярмоленка за фотаздымкі.